Знайсці
28.09.2021 / 15:18РусŁacБел

На Навальнага і яго паплечнікаў завялі новую справу — аб стварэнні экстрэмісцкай суполкі

Следчы камітэт Расіі распачаў справу аб стварэнні экстрэмісцкай суполкі ў дачыненні да Аляксея Навальнага і двух яго паплечнікаў — Леаніда Волкава і Івана Жданава. Яшчэ некалькі прыхільнікаў Навальнага падазраюцца ва ўдзеле ў экстрэмісцкай суполцы, паведамляе Бі-бі-сі.

Следства лічыць, што дзейнасць суполкі, створанай Навальным і яго паплечнікамі, была накіравана на «дыскрэдытацыю органаў дзяржаўнай улады і іх палітыкі, дэстабілізацыю абстаноўкі ў рэгіёнах». Акрамя таго, лічыць следства, фігуранты справы стваралі пратэсныя настроі і праводзілі пратэсныя акцыі, што перарастал ў масавыя беспарадкі.

Па артыкуле аб арганізацыі экстрэмісцкай супольнасці Навальнаму, што знаходзіцца за кратамі ад 17 студзеня, Волкаву і Жданаву пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі. Падазраванымі па артыкуле аб удзеле ў гэтай суполцы праходзяць яшчэ некалькі чалавек, у тым ліку Любоў Собаль, Генадзь Албураў і Руслан Шаведдзінаў — ім пагражае да шасці гадоў калоніі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930