Знайсці
28.09.2021 / 14:23РусŁacБел

Вярхоўны суд ліквідаваў «Гендарныя перспектывы»

Сёння Вярхоўны суд прыняў рашэнне аб ліквідацыі міжнароднага грамадскага аб’яднання «Гендарныя перспектывы».

Арганізацыя 11 гадоў займалася праблемамі хатняга гвалту і палавой дыскрымінацыі. Пасля ператрусу ў офісе 15 ліпеня спыніла працу агульнанацыянальная гарачая лінія для пацярпелых ад хатняга гвалту.

«Гэта несправядлівае рашэнне не можа закрэсліць 11 гадоў цяжкай, не заўсёды ўдзячнай, але вельмі займальнай працы выдатнай каманды прафесійных спецыялістак. Нам не зразумець, як пасля столькіх гадоў цеснага супрацоўніцтва з дзяржавай, бясконцага ўдзелу ў разнастайных радах, працоўных групах, каардынацыйных механізмах, нарадах і інш. гэтая ж дзяржава раптоўна палічыла нашу працу неэфектыўнай і нават злачыннай, забараніўшы яе працягваць», — гаворыцца ў фэйсбуку гэтай міжнароднай арганізацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930