Знайсці
28.09.2021 / 11:32РусŁacБел

За надпіс «БЧБ жыве!» 19-гадовую студэнтку адлічылі з віцебскай ВНУ і далі вялікі штраф

У судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска 27 верасня пачаўся разгляд крымінальнай справы, распачатай паводле арт. 341 КК («Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці») у дачыненні да былой студэнткі віцебскага «худграфа» Юліі Алейнік. Яе абвінавачваюць у тым, што на бетоннай трубе яна напісала 7 літар: «БЧБ жыве». Дзяўчыну ўжо адлічылі з універсітэта, паведамляе «Віцебская вясна».

Юлію адлічылі з трэцяга курсу мастацка-графічнага факультэта Віцебскага ўніверсітэта.

Паводле следства, раніцай 30 мая 2021 года дзяўчына зрабіла пры дапамозе аэразольнага балончыка з фарбай залацістага колеру надпіс «БЧБ жыве» на каналізацыйным калектары, размешчаным на «эстакадным пераходзе» паміж вуліцай Праўды і праспектам Фрунзе над ручаём Дунай.

Сваімі дзеяннямі, на думку пракурора Лазарэнкі, дзяўчына «знізіла эстэтычныя характарыстыкі гэтай маёмасці, што пацягнула неабходнасць ліквідавання названых надпісаў шляхам зафарбоўвання».

Прычыненая шкода складае 28 рублёў 17 капеек. Грошы пайшлі на паліва для аўтамабіля і на заробак маляру, а таксама — на набыццё 6 кілаграмаў акрылавай фарбы.

Адвакат абвінавачанай выказаў сумненні, што на зафарбоўванне невялікага ўчастку трубы магло пайсці аж 6 кг фарбы. Паводле ягоных дадзеных, гэтага б хапіла, каб зафарбаваць 24 квадратных метра паверхні. Надпіс жа займаў менш за 1 метр. Адвакат заявіў хадайніцтва аб выкліку ў суд маляра, які зафарбоўваў надпіс. На думку абаронцы, прычыненая шкода нашмат завышаная.

Суддзя паабяцала «падумаць» аб хадайніцтве і абвясціла перапынак да 28 верасня.

Юлія Алейнік цалкам прызнала сваю віну. З 6 па 8 ліпеня яна знаходзілася ў віцебскім ізалятары па гэтай справе. Апроч таго, у жніўні 2020 году яе затрымлівалі ва Ушачах за распаўсюд улётак з надпісам «Несумленныя выбары». Тады дзяўчыну аштрафавалі. Цяпер ёй пагражае арышт да 3 месяцаў.

Юлія Алейнік вучылася вельмі добра, мела выдатныя адзнакі на іспытах. Пасля выключэння з ВНУ дзяўчыну выселілі з інтэрната.

Сёння Юлію аштрафавалі на 2610 рублёў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930