Знайсці
28.09.2021 / 10:59РусŁacБел

Лукашэнка: Рэферэндум па Канстытуцыі пройдзе не пазней за люты 2022 года

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, беручы ўдзел у пашыраным пасяджэнні Канстытуцыйнай камісіі, піша БелТА.

«Важна, каб уся работа, якая праводзіцца па канстытуцыйным будаўніцтве, стала асновай для кансалідацыі беларускага грамадства, заклала трывалы прававы фундамент для развіцця краіны на перспектыву. Упэўнены, так і будзе, бо канчатковае рашэнне прыме народ. Як я ўжо казаў, рэферэндум адбудзецца не пазней за люты наступнага года», — сказаў ён.

Лукашэнка на нарадзе таксама спыніўся на спрэчных момантах.

«Я не знайшоў пераходных палажэнняў, якія даюць адказы на пытанні, як будуць дзейнічаць органы ўлады пасля прыняцця Канстытуцыі, як будзе фармавацца Усебеларускі народны сход, як будзе працаваць упаўнаважаны па правах чалавека. У праекце не прадугледжаны дэкрэты. У такім выпадку што будзе з ужо выдадзенымі? Няма адказу, якім будзе механізм правядзення выбараў у адзіны дзень галасавання пры датэрміновым роспуску палат парламента», — заявіў ён.

Лукашэнка дадаў, што назваў не ўсе праблемныя пытанні, іх значна больш. «Адным словам, нам ёсць што абмеркаваць. Мы павінны беражліва і рацыянальна паставіцца да прапаноў, якія з тых або іншых прычын не ўлічаны ў падрыхтаваным праекце Канстытуцыі. Акрамя таго, перакананы, што паступяць прапановы і ў ходзе ўсенароднага абмеркавання», — сказаў ён.

Па словах Лукашэнкі, абноўленая канстытуцыя павінна ўлічваць нюансы, каб не дапусціць апанентаў да ўлады

«Мы пасля мінулага года разумеем, што іх дапусціць да ўлады нельга. Таму што гэта не толькі нас ліквідуюць. Ладна б нас… знішчаць краіну! Таму канстытуцыя новая павінна ўлічваць гэтыя нюансы. І гэта больш будзе тычыцца органаў улады, іх паўнамоцтваў, функцый».

Таксама Лукашэнка падкрэсліў, што пры змяненні канстытуцыі трэба адказваць на два асноўныя пытанні: навошта гэта робіцца і каму гэта трэба. Пры гэтым адказу на пытанне, што гэтага не трэба рабіць, быць не павінна.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930