Знайсці
28.09.2021 / 08:51РусŁacБел

Цана Brent перавысіла 80 даляраў за бараль. Гэта максімум з кастрычніка 2018 года

Кошт лістападаўскіх ф'ючарсаў на нафту маркі Brent на лонданскай біржы ICE Futures раніцай 28 верасня перавысіў адзнаку 80 даляраў за бараль, вынікае з матэрыялаў біржы. Гэта максімальнае значэнне з кастрычніка 2018 года.

Напярэдадні аналітыкі Goldman Sachs павысілі прагноз цаны Brent на канец 2021 года з 80 да 90 даляраў за бараль.

На думку Goldman Sachs, рынак нафты можа сутыкнуцца з больш сур'ёзным дэфіцытам, чым лічылася. Аналітыкі патлумачылі свой прагноз тым, што праз наступствы ўрагану «Іда», які прайшоў у ЗША, у Мексіканскім заліве прыпынілі значную частку магутнасцяў, піша meduza.io.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930