Знайсці
27.09.2021 / 21:21РусŁacБел

Палітзняволеную Наталлю Хершэ перавядуць у мужчынскую турму?

Сёння стала вядома, што палітзняволеную Наталлю Хершэ збіраюцца перавесці з папраўчай калоніі ў турму. Такое рашэнне прыняў суд на выязным пасяджэнні. Цяпер Наталля адбывае пакаранне ў Гомелі, куды яе этапіруюць — не ясна. Асабліва з улікам таго, што ў Беларусі няма асобных турмаў для жанчын.

Па законе перавод у іншую ўстанову за злоснае парушэнне парадку магчымы. 

«Наш крымінальна-працэсуальны кодэкс дапускае перавод з папраўчай калоніі ў турму на тэрмін не большы за тры гады. Паколькі Наталлі Хершэ засталося адбываць менш за гэты тэрмін, яна можа знаходзіцца ў турме да заканчэння прызначанага судом пакарання», — кажа юрыст Гары Паганяйла.

Пытанне ў тым, што ў нас няма асобных турмаў для жанчын. Як правіла, жанчыны знаходзяцца проста ў асобных камерах.

Па словах праваабаронцы Паўла Сапелкі, сітуацыя, калі асуджаную пераводзяць з калоніі ў турму, — надзвычай рэдкая.

«Мужчыны-зняволеныя практычна не кажуць пра тое, што ў турмах былі калісьці жанчыны. Гэтыя выпадкі станавіліся нам вядомыя як легенды: нехта чуў, што яны ёсць, называлі пару імёнаў. Афіцыйна статыстыкі па гэтай катэгорыі не было.

Праблема ў тым, што калі не будзе жанчын у турме, то Наталля будзе фактычна ў адзіночцы», — каментуе Павел Сапелка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера