Знайсці
27.09.2021 / 17:17РусŁacБел

Польскія спецслужбы: Пад выглядам лекаў беларускія сілавікі даюць мігрантам наркотыкі, у тым ліку і дзецям

Пра гэта на адмысловай прэс-канферэнцыі паведаміў прэс-сакратар міністра-каардынатара польскіх спецслужб Станіслаў Жарын.

Па словах Жарына, такую інфармацыю ім паведамілі літоўскія спецслужбы. Нібыта 22 ліпеня пад Друскенікамі літоўскія памежнікі арыштавалі групу з 15 чалавек, грамадзян Ірака і Расіі, разам з якімі было двое дзяцей ва ўзросце 6 і 1,5 года. Пасля затрымання дарослыя паведамілі памежнікам, што не могуць разбудзіць дзяцей, і папрасілі дапамогі.

Апісваючы абставіны, яны сказалі, што адзін з беларусаў, які суправаджаў іх, даў ім дзве таблеткі для дзяцей, каб яны «не плакалі пры перасячэнні мяжы».

У выніку дзяцей шпіталізавалі. Дактары выявілі наркотык метадон. Па словах польскіх сілавікоў, дзеці маглі загінуць, калі б не хуткае ўмяшальніцтва літоўскіх памежнікаў і дактароў.

Чытайце таксама: Кіраўнік МУС Польшчы: Са жніўня было 9400 спроб нелегальна перасекчы беларуска-польскую мяжу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930