Знайсці
27.09.2021 / 15:51РусŁacБел

«Прыехалі, убачылі гэта п'янае цела». Новы зліў ад былых сілавікоў па справе Рамана Бандарэнкі

Былыя сілавікі апублікавалі новы дадатковы факт адносна расследавання па смерці Рамана Бандарэнкі.

На аўдыя размова двух чалавек: першы голас падобны на голас камандзіра АМАПа ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрыя Балабы, другі — на голас падпалкоўніка міліцыі Дзмітрыя Беліка. Размова адбылася 12 лістапада ў 11:39.

Балаба нібыта патэлефанаваў Беліку, каб спытаць, каго з супрацоўнікаў АМАП той распытвае па абставінах начнога здарэння.

Белік адказвае, што нікога, што задавальняе Балабу. 

Ён распавядае версію, як «было на самой справе»:

«Па 102 там прайшоў сігнал, прыехалі, убачылі гэта п'янае цела ***, даставілі яго ў Цэнтральнае, адправіліся далей на свой маршрут», — кажа голас, падобны на голас Балабы.

Размова гэта нагадвае ціск на крымінальны вышук. З раследавання былых сілавікоў вядома, што на самай справе было інакш. Раман Бандарэнка не быў п'яны, а сілавікі знаходзіліся на падстрахоўцы ў группы «неабыякавых грамадзян», што прыехалі рэзаць стужкі на Плошчу Пераменаў. 

З'явілася дадатковае расследаванне па смерці Бандарэнкі. Якія новыя рэчы адтуль вядомыя?

«Шок і абурэнне. Мама сядзіць, плача». Сястра Рамана Бандарэнкі пракаментавала прыпыненне справы аб забойстве брата

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера