Знайсці
27.09.2021 / 15:10РусŁacБел

У лесе пад Мінскам жорстка збілі грыбніка

Здарэнне адбылося каля вёскі Азярцо. У бальніцу 58-гадовы мужчына трапіў з цяжкімі траўмамі галавы.

Міліцыі мужчына распавёў, што збіраў грыбы. Да яго падышлі два незнаёмыя маладзёны, завязалася размова.

Затым паміж мужчынам і адным з хлопцаў паўстаў канфлікт. Малады чалавек нанёс грыбніку некалькі ўдараў рукамі і нагамі па галаве, а затым зняў з рукі залаты пярсцёнак коштам 500 рублёў, як паведамляе БелТА.

Міліцыя высветліла, што злачынства здзейсніў 27-гадовы мінчук, раней яго судзілі за рабаванне.

Як патлумачыў хлопец, пярсцёнак ён здаў у ламбард, а грошы патраціў.

Завялі крымінальную справу па ч. 3 арт. 207 (Разбой), санкцыя прадугледжвае да 15 гадоў турмы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера