Знайсці
27.09.2021 / 14:39РусŁacБел

Кіраўнік МУС Польшчы: Са жніўня было 9400 спроб нелегальна перасекчы беларуска-польскую мяжу

Кіраўніцтва МУС, Памежнай службы і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Польшчы правялі чарговую прэc-канферэнцыю адносна мігранцкага крызісу на беларуска-польскай мяжы.

Newspix.pl / ZUMA

Кіраўнік МУС Марыюш Каміньскі заявіў, што было зроблена 9400 спроб нелегальна перасекчы мяжу: 8200 спроб былі спыненыя, 1200 чалавек затрыманыя. То-бок больш за 8000 тысяч мігрантаў былі вернуты ў Беларусь. Іх далейшы лёс невядомы.

У большасці з мігрантаў, што былі затрыманыя польскімі памежнікамі, няма дакументаў або яны фальшывыя, кожны дзясяты, як сцвярджаецца, можа мець датычнасць да тэрарыстычных структур.

На гэты момант польскія спецслужбы праверылі 200 мігрантаў, выявілася, што 50 з іх прымалі ўдзел у баявых дзеяннях.

Па словах прэс-сакратара міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі, каардынатара спецслужбаў Станіслава Жарына, таксама было прадстаўлена шмат доказаў сувязі затрыманых з Расіяй — сляды наведвання Масквы, такія, як планы метро, ​​фатаграфіі з турыстычных месцаў, білет на матч у Санкт-Пецярбургу.

На прэс-канферэнцыі таксама паведамлялася аб правакацыях супраць польскіх жаўнераў. «У паветра страляюць, зброя скіравана на польскіх жаўнераў, кідаюць петарды, перазараджаюць зброю».

Таксама польскія спецслужбы сярод затрыманых у лагерах выявілі некалькі датычных да педафіліі і заафіліі, сказаў Жарын.

Карпянкоў: Пад выглядам вяртання нелегальных мігрантаў яны закідваюць да нас патэнцыйных тэрарыстаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930