Знайсці
27.09.2021 / 10:26РусŁacБел

Шоўмен Дзяніс Кур'ян ажаніўся. Хто яго нявеста?

Шоўмен Дзяніс Кур'ян ажаніўся другі раз. Абранніцай стала гродзенка Ірына Гой.

Фоты з інстаграма Дзяніса Кур'яна

Пара распісалася яшчэ 3 верасня.

«Ажаніліся, бо каханне, а не таму што «тэрмінова трэба». Без вяселля, без цырымоній, без картэжу… Спакойненька і кайфова», — падзяліўся Кур'ян у інстаграме.

Пара разам ужо тры гады. Ірына Гой — псіхолаг і арганізатар мерапрыемстваў. Яна пляменніца мэра Гродна Мечыслава Гоя.

Дзяніс Кур'ян раней працаваў на БТ. Цяпер ён вядзе ютуб-блог «Дзе грошы, Дзяніс». А таксама трымае бізнэс: Дзяніс — адзін з заснавальнікаў фудкорт-сеткі «Мама дома».

Сямён Цыбульскі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930