Знайсці
27.09.2021 / 08:08РусŁacБел

Вызначылася, колькі месцаў кожная партыя зойме ў Бундэстагу

У новым складзе парламента Нямеччыны будзе 735 дэпутатаў замест 709 у папярэднім, гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце Федэральнай выбарчай камісіі Нямеччыны.

Найбуйнейшую фракцыю ў Бундэстагу сфарміруюць сацыял-дэмакраты, якія, па папярэдніх даных, атрымалі 25,7% галасоў выбаршчыкаў (на мінулых выбарах у іх было 20,5%).

Сацыял-дэмакраты — 206 дэпутатаў (плюс 53 мандаты);

ХДС / ХСС — 196 дэпутатаў (мінус 50 мандатаў);

«Зялёныя» — 118 дэпутатаў (плюс 51 мандат);

Свабодныя дэмакраты — 92 дэпутаты (плюс 12 мандатаў);

«Альтэрнатыва для Германіі» — 83 дэпутаты (мінус 11 мандатаў);

«Левыя» — 39 дэпутатаў (мінус 30 мандатаў).

Паколькі ніводная з партый не атрымала абсалютнай большасці, для фарміравання ўрада ім прыйдзецца дамаўляцца аб стварэнні кааліцыі. У новым складзе Бундэстага парламенцкая большасць складае 368 дэпутатаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930