Знайсці
26.09.2021 / 23:26РусŁacБел

«Мадам і яе дзеці рэвалюцыі». Макей выказаўся пра Святлану Ціханоўскую і яе каманду

У сюжэце СТВ Уладзімір Макей, які знаходзіцца ў Нью-Ёрку на Генеральнай сесіі ААН, распавёў, што беларуская дэлегацыя данесла ў ААН сваю пазіцыю аб сітуацыі ў краіне і перспектывы развіцця канстытуцыйнага працэсу. Па словах міністра, гаварылася і пра тое, што толькі эвалюцыйны шлях развіцця можа забяспечыць поспех у развіцці дзяржавы і грамадзянскай супольнасці і прывядзе да сапраўднай дэмакратыі, пра якую «многія так клапоцяцца». Прайшоўся ён і па Святлане Ціханоўскай і яе камандзе. 

— Мне ўдалося пачуць канфідэнцыйныя ацэнкі з боку маіх еўрапейскіх калегаў у адрас вядомай мадам, якая знаходзіцца ва ўцёках за мяжой і іншых яе калегаў, дзяцей рэвалюцыі (гаворка пра Святлану Ціханоўскую і яе каманду. — НН). Ведаеце, ацэнкі — даслоўна я хачу сказаць — што мадам адчувае сябе вельмі нервова. З улікам таго, што нічога, напэўна, не атрымліваецца з іх абяцанняў. Я так зразумеў, што вельмі многія досыць скептычна ацэньваюць наогул дзейнасць гэтых дзяцей рэвалюцыі. Але, на жаль, з улікам грамадскай думкі ў сваіх краінах не могуць адкрыта казаць пра гэта, таму вымушаныя ісці на нейкія крокі, якія нібыта сведчаць аб падтрымцы дзейнасці вось гэтых дзяцей рэвалюцыі.

Затым кіраўнік МЗС пераключыўся на «некаторых калегаў», якія, «запытаўшы сустрэчу, адмовіліся ад яе». Мяркуючы па ўсім, ён меў на ўвазе кіраўніка польскага МЗС Збігнева Рау, перамовы з якім, па звестках «Нашай Нівы», павінны былі прайсці якраз у Нью-Ёрку. 

— Хоць ёсць аб чым пагаварыць, ёсць што абмеркаваць. Па выніках размовы маглі б быць выпрацаваны нейкія канкрэтныя напрамкі супрацоўніцтва. Але … — Макей разводзіць рукамі. — Гэта таксама паказчык таго, як яны хочуць вырашаць тыя праблемы, якія, скажам, знаходзяцца ў нашым парадку дня і якія павінны вырашацца.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930