Знайсці
26.09.2021 / 21:32РусŁacБел

Па АНТ выйшаў сюжэт пра затрыманых рабочых: 13 чалавек абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве і экстрэмізме

Па АНТ паказалі сюжэт аб арганізацыі «Рабочы рух». Паводле інфармацыі тэлеканала, па крымінальнай справе затрыманыя 13 чалавек, яны знаходзяцца ў СІЗА КДБ. Сярод артыкулаў, якія ім ставяць у віну, — здрада дзяржаве.

Аўтары сюжэту сцвярджаюць, што мэтай «Рабочага руху» была арганізацыя забастовак на беларускіх прадпрыемствах, прамысловы шпіянаж, «дыверсійная дзейнасць» і «пагрозы кіраўніцтву, чыноўнікам, сілавікам». Таксама па дзяржканале заявілі, што арганізацыю кантралявалі спецслужбы ЗША і Літвы. У эфір выйшлі фрагменты канферэнцый у Zoom, у якіх розныя людзі кажуць пра страйкі ў Беларусі.

«Калі б рабочыя не выйшлі на страйк, напрыклад, «Гродна Азот» спынілі б, перакрыўшы водазабор. Гэта выклікала б аварыйнае прыпыненне вытворчасці», — паведаміў закадравы голас.

Па словах аўтараў сюжэту, адной з мэтаў «экстрэмістаў і іх замежных куратараў» быў «Гродна Азот». Аднак «сцэнары спынення цэхаў» распрацоўваліся і для іншых прадпрыемстваў, у іх ліку — «Нафтан», Беларускі металургічны завод, МАЗ, Мінскі завод колавых цягачоў, Беларуская чыгунка.

Таксама ў эфіры паказалі фрагмент допыту неназванага чалавека ў неназваным месцы. Допыт вёў невядомы са змененым голасам.

— Вайцяховіч абмяркоўваў з вамі пытанні здзяйснення ў дачыненні да аб'ектаў Беларускай чыгункі якіх-небудзь дзеянняў, звязаных з блакаваннем руху, нанясення маёмаснай шкоды? — спытаў чалавек за кадрам.

— Так, — адказаў чалавек у чырвонай куртцы.

— Якія пытанні абмяркоўваліся?

— Ну, закладкі класці.

«Распачата крымінальная справа адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: здрада дзяржаве і стварэнне экстрэмісцкага фарміравання. У СІЗА КДБ змешчаныя 13 чалавек. Большасць з іх ужо далі прызнальныя паказанні», — паведамілі ў тэлеэфіры.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера