Знайсці
26.09.2021 / 17:05РусŁacБел

Макей абвінаваціў прадстаўнікоў ААН у фінансаванні пратэстаў

У каментары тэлеканалу «Беларусь 1» Уладзімір Макей расказаў, пра што вялася гаворка на сустрэчы з генеральным сакратаром ААН Антоніа Гутэрышам, якая адбылася ў рамках Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку. 

Сярод іншага, міністр паведаміў кіраўніку ААН, што некаторыя прадстаўнікі каманды арганізацыі ў Беларусі выкарыстоўвалі грошы, якія выдзяляліся для людзей з інваліднасцю, на падтрымку людзей, якія ўдзельнічалі ў пратэсных акцыях.

Падрабязнасці расследавання Макей паабяцаў раскрыць пазней. Па яго словах, генеральны сакратар ААН быў не ў курсе такіх спраў. 

«Мы папярэдзілі Генеральнага сакратара пра гэта, хоць раней мы дамовіліся не даводзіць да агульнага ведама гэтыя факты, але раз гэтая арганізацыя парушыла дамоўленасці, то са свайго боку таксама мы зробім адпаведныя высновы і праінфармуем і наша грамадства, і ўсіх нашых партнёраў у рамках ААН», — расказаў міністр. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930