Знайсці
26.09.2021 / 16:28РусŁacБел

На кальцавой у Мінску загарэлася аўто — загінулі чацвёра

На МКАД адбылося ўзгаранне аўтамабіля, з-за чаго ў раёне 19-га км унутранага кальца МКАД утварыўся затор, паведамляе ДАІ Мінска. 

Каля 14:30 26 верасня на 19-м кіламетры ўнутранага кальца МКАД адбылося сутыкненне фуры і трох аўтамабіляў: Mercedes, Honda і Citroën.

У выніку ўдару Citroën загарэўся. Кіроўца і трое пасажыраў названага аўтамабіля памерлі на месцы здарэння. Асобы загінулых высвятляюцца.

Рух па ўнутраным кальцы ад Партызанскага праспекта ў бок Кіжаватава захоўваецца з перашкодамі, на ўчастку ўтварыліся заторы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера