Знайсці
26.09.2021 / 15:37РусŁacБел

Кадравы крызіс у Вялікабрытаніі: кіроўцам-замежнікам выдадуць 5000 віз

Урад Вялікабрытаніі вырашыў выдаць 5 тысяч віз, каб прыцягнуць у краіну кіроўцаў-прафесіяналаў, паведамляе Autonews.ru. Недахоп кіроўцаў выклікаў вялікія цяжкасці ў транспартнай і харчовай прамысловасці, а цяпер паўстала новая праблема.

Востры недахоп вадзіцельскіх кадраў на гэтым тыдні справакаваў у Брытаніі сапраўдны паліўны крызіс — цяпер у краіне выстройваюцца велізарныя чэргі на аўтазаправачных станцыях. Такі ажыятаж, як сцвярджае брытанскае выданне Evening Standart, выклікалі дзеянні нафтавай кампаніі BP, якая закрыла некалькі сваіх АЗС праз праблемы з кадрамі — карпарацыя заявіла, што адчувае востры недахоп кіроўцаў бензавозаў.

Урад мае намер выдаць 10,5 тысячы віз для таго, каб прыцягнуць у краіну рабочых — лічыцца, што гэта можа палегчыць агульны крызіс у краіне.

З 10,5 тысяч віз 5 тысяч атрымаюць кіроўцы, а яшчэ 5,5 тысячы — рабочыя на птушкафабрыках.

Акрамя таго, урад Вялікабрытаніі адправіў каля 1 млн лістоў тым кіроўцам, якія выйшлі на пенсію, і прапанаваў ім зноў папрацаваць. Ім паабяцалі больш высокую зарплату і графік без перапрацовак. Таксама ўлады плануюць навучыць каля 3 тысяч чалавек, як кіраваць бензавозам.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031