Знайсці
26.09.2021 / 14:20РусŁacБел

У Літве памёр 11-гадовы хлопчык з лагера бежанцаў

Дырэктар цэнтра прыёму бежанцаў у горадзе Рукла ў Літве Беатрычэ Бернатэне паведаміла, што сёння, 26 верасня, у бальніцы памёр хлопчык 2010 года нараджэння, які пражываў у цэнтры, перадае Delfi.lt.

«Сёння раніцай бацька звярнуўся да нашага работніка і паведаміў, што стан здароўя дзіцяці пагоршыўся. Наш супрацоўнік адразу ж выклікаў хуткую дапамогу, якая адвезла дзіця разам з бацькам у медыцынскую ўстанову, дзе пазней, як высветлілася, дзіця памерла», — сказала дырэктарка Цэнтра прыёму бежанцаў.

Яна патлумачыла, што цяжкахвораму дзіцяці і яго бацьку надавалася павышаная ўвага. «Гэтае дзіця прыбыла з бацькам у Цэнтр прыёму бежанцаў 6 жніўня. Яго тут жа перавезлі з мяжы да нас, таму што дзіця — чалавек з інваліднасцю, ляжачы. Па словах бацькі, інваліднасць з'яўляецца следствам траўмы, атрыманай у краіне паходжання год таму», — распавяла Беатрычэ Бернатэне. Паводле яе слоў, персанал цэнтра і медыкі аказвалі рэгулярную дапамогу, а з бацькам працаваў псіхолаг.

«Мы ўсе ўзрушаныя гэтай стратай і вельмі спачуваем бацьку ў сувязі са стратай дзіцяці. У цяперашні час бацьку дзіцяці аказваецца псіхалагічная дапамога, пахаванне мы бяром на сябе», — патлумачыла дырэктарка цэнтра.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера