Знайсці
26.09.2021 / 09:48РусŁacБел

У Польшчы беларус прыкінуўся паліцэйскім і выманіў у пажылой пары $6000

Мужчына выманіў у пажылой пары зберажэнні, запэўніўшы, што яны павінны ўнесці заклад за сваяка, які здзейсніў аварыю. Піша «Камсамольская праўда». 

20-гадоваму беларусу прад'явілі абвінавачванне ў Польшчы. Малады чалавек прыкідваўся супрацоўнікам мясцовай паліцыі. Ён падмануў як мінімум адну пажылую пару, выкарыстоўваючы так званы «метад на паліцэйскага». Гісторыю распавядае прэс-служба паліцыі польскага горада Люблін.

Ахвярай махляра стала пажылая пара з Любліна. Мужчына патэлефанаваў ім, назваўшыся паліцыянтам, і заявіў, што іх сваяк здзейсніў ДТЗ і будзе арыштаваны, калі за яго не ўнясуць заклад. Пажылыя людзі паверылі ашуканцу і аддалі «супрацоўніку паліцыі» амаль 25 тысяч злотых (прыкладна $6300).

Інцыдэнт адбыўся вясной, а затрымалі 20-гадовага беларуса ў аўторак, 21 верасня. Ён пад вартай, за махлярства хлопец можа трапіць у турму на тэрмін да васьмі гадоў. Польскія праваахоўнікі не выключаюць, што люблінская гісторыя — не адзіная на рахунку лжэпаліцэйскага.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930