Знайсці
26.09.2021 / 09:34РусŁacБел

Макей сустрэўся з генеральным сакратаром ААН

Уладзімір Макей у рамках 76-й сесіі Генасамблеі ААН сустрэўся з генеральным сакратаром Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Антоніу Гутэрышам.

Як паведамляе МЗС, бакі абмяркоўвалі пытанні рэфармавання арганізацыі, уклад Беларусі ў справу павышэння і значэння ААН у свеце, а таксама праблемы ў адносінах нашай краіны і Аб'яднаных Нацый.

Уладзімір Макей праінфармаваў Антоніу Гутэрыша аб развіцці ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў Беларусі і працэсах, звязаных з абмеркаваннем канстытуцыйных пераўтварэнняў у краіне.

Міністр таксама паведаміў генеральнаму сакратару пра абвінавачванні на адрас афіцыйнага Мінска ў правакаванні рызык, у тым ліку ў галіне міграцыі. Ён назваў іх ілжывымі. Таксама Макей расказаў пра становішча на мяжы і ўзаемадзеянне з прадстаўніком Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930