Знайсці
25.09.2021 / 23:01РусŁacБел

Рэцэпт на выходныя: восеньскі крамбл з казіным сырам і цукіні

Крамбл — гэта своеасаблівая запяканка з пясочнай дробкай, якую можна гатаваць не толькі з садавіной ці ягадамі, але і з восеньскай сезоннай гароднінай.

Інгрэдыенты:

  • 4 кабачкі альбо цукіні
  • 2 невялікія брыкеты казінага сыру
  • 100 г паніровачных сухароў
  • 120 г масла
  • 100 г мукі
  • пучок мяты
  • соль, перац

Як гатаваць:

Масла пакінуць пры пакаёвай тэмпературы. Кабачкі вымыць, нарэзаць невялікімі кубікамі.

У сацейніку нагрэць аліўкавы алей і абсмажваць кабачкі прыкладна 10 хвілін на сярэднім агні. Пасаліць, паперчыць, дадаць лісце мяты.

Разагрэць духоўку да 200 градусаў. Казіны сыр нарэзаць саломкай. У форму для запякання спачатку выкласці кабачкі, пасля казіны сыр.

У асобнай місцы змяшаць муку, нарэзанае кубікамі масла, паніровачныя сухары, соль і перац. У вас павінна атрымацца пясочнае цеста. Пакрышыць паверх казінага сыру і цукіні, выпякаць каля 25-30 хвілін.

Смачна есці!

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера