Знайсці
25.09.2021 / 22:13

Іракскія мігранты з Беларусі ідуць у Германію — з пачатку месяца больш за 600 чалавек, баракі перапоўненыя

Нямецкае выданне Bz-berlin.de заяўляе пра складаную сітуацыю з прытокам мігрантаў ва Усходнім Брандэнбургу. Кожны дзень праз мяжу з Польшчай у Нямеччыну прыбывае ўсё больш уцекачоў, цэнтр першаснага прыёму ўжо перапоўнены.

Павялічыць

Аўтобус вязе беларускіх уцекачоў з Айзенхютэнштата ў Баварыю. Фота Ральфа Гюнтэра

У Франкфурце-на-Одэры і ў яго ваколіцах пастаянна працуе федэральная паліцыя. Афіцэры правяраюць прыгарадных пасажыраў, спыняюць фургоны на аўтабане і абшукваюць лясныя сцяжынкі. І заўсёды знаходзяць групы іракцаў, сірыйцаў і афганцаў, якія вывозяцца з Беларусі кантрабандай.

«Было 40 у панядзелак, 69 у аўторак і 80 у сераду», — паведамляе выданню Олаф Янсэн, начальнік службы першаснай прыёмкі ў Айзенхютэнштаце. Кожны вечар паліцыя прывозіць туды нелегальных мігрантаў.

1100 месцаў у былых бараках ужо занятыя. З пачатку месяца праз Беларусь прыбыло больш за 600 чалавек, што амаль удвая больш, чым у жніўні.

Адзін з іх — 25-гадовы Шакр з Емена.

«Сябар сказаў мне, як лёгка дабрацца ў Нямеччыну праз Мінск, — кажа студэнт-механік. — Міліцыя даставіла мяне да польскай мяжы. Але палякі адправілі мяне назад. А потым беларусы адправілі мяне зноў на мяжу».

Гульня ў настольны тэніс доўжылася дванаццаць дзён, пакуль Шакр не знайшоў трактарнае таксі праз Польшчу. Да Брандэнбурга. Пра выдаткі замоўчвае. Звычайная стаўка — 1500 даляраў за кожнага з пяці пасажыраў. Памежны кантроль і пералёт у Мінск таксама абыходзяцца дорага. Шакр: «Я вярну грошы пазней. Я хачу вучыцца і працаваць».

Новая хваля ўцекачоў крытычная для Брандэнбурга. Паколькі акрамя 600 бежанцаў з Беларусі, 500 бежанцаў штомесяц прыязджаюць іншымі спосабамі, у асноўным з Грэцыі.

Янсэн ужо ўстанавіў дзясяткі жылых кантэйнераў. Федэральная паліцыя таксама ўстанавіла палаткі з электрычнасцю і ацяпленнем.

«Уцекачы праводзяць тут у каранціне чатыры дні, — кажа Олаф Янсэн, — затым яны рэгіструюцца, праходзяць медыцынскае абследаванне і падаюць заяву аб прадастаўленні прытулку».

Выданне адзначае ў рэпартажы, што ўсё выглядае як арганізаваная беларускімі ўладамі незаконная перакідка мігрантаў у Еўропу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31