Знайсці
25.09.2021 / 20:45РусŁacБел

МУС паведаміла, што затрымала бабруйчан, якія спалілі цір, мініравалі «Табакерку» і паралізавалі рух цягнікоў

Гаворка ідзе пра некалькі выпадкаў, якія адбыліся ў жніўні і верасні пад Бабруйскам і ў самім райцэнтры.

Раніцай 11 жніўня брыгадзір шляхоў на рэйках непадалёк ад чыгуначнай станцыі Мірадзіна заўважыў рэч, падобную да выбуховай прылады. Тады спынілі рух цягнікоў на паўтары гадзіны.

Падобныя прадметы знаходзілі работнікі БЧ 24 і 31 жніўня паміж рэйкамі каля станцый Цітоўка і Бабіна. Яшчэ адну прыладу 16 верасня знайшла прадавачка «Табакеркі» каля гандлёвага шапіка ў Бабруйску.

А 24 верасня на стрэльбішчы «Кісялевічы» быў спалены стралковы цір, які належыць в/ч 5527.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку МУС, УУС Магілёўшчыны і ГУБАЗіК заяўляюць, што знайшлі вінаватых. Паведамляецца, што гэта трое жыхароў Бабруйска 27, 30 і 45 гадоў.

Следчыя распачалі крымінальныя справы за пагрозу здзяйснення акта тэрарызму і акт тэрарызму. Адзначаецца, што адзін з фігурантаў раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930