Знайсці
25.09.2021 / 19:45РусŁacБел

Жыхар Шумілінскага раёна вырашыў распілаваць ваенны снарад — ён выбухнуў, мужчына загінуў

Раніцай 25 верасня паступіла паведамленне пра гібель 56-гадовага жыхара Віцебска, паведамляе Следчы камітэт. На месца выбыла следча-аператыўная група.

Як высветлілася, мужчына быў у гасцях у сваёй маці ў Шумілінскім раёне і працаваў у гаражы. У нейкі момант пенсіянерка пачула выбух, пасля чаго на падлозе знайшла сына ўжо без прыкмет жыцця.

Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына распілоўваў раней знойдзеныя снарады часоў Вялікай Айчыннай вайны. Ад уздзеяння адзін з іх выбухнуў.

На месцы здарэння працавала сапёрна-піратэхнічная група, якая выявіла яшчэ чатыры цэлыя снарады і адзін распілаваны. Іх забралі для знішчэння.

Следчыя працягваюць працу на месцы здарэння. Апытваюцца сваякі загінулага і суседзі. Прызначаная судова-медыцынская экспертыза.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера