Знайсці
25.09.2021 / 17:20РусŁacБел

У Маскве ідуць пратэсты супраць вынікаў выбараў у Дзярждуму. Мітынгоўцы скандуюць: «Расія без Пуціна»

У суботу ў Маскве адбылася акцыя пратэсту КПРФ супраць вынікаў выбараў у Дзярждуму і Масдзярждуму Расіі. На Пушкінскай плошчы сабралася каля 1000 дэманстрантаў.

Маскоўскія ўлады не далі дазволу на правядзенне мітынгу, спаслаўшыся на пандэмію. Яшчэ напярэдадні акцыі пачаліся затрыманні. Агулам затрымалі каля 60 актывістаў.

Паліцыя ў Расіі ў часе акцыі ўключыла ў аўтамабілі, абвешаным гукаўзмацняльнікамі, патрыятычную песню «Дядя Вова, мы с тобой». Такія музычныя ўключэнні не раз практыкаваліся ў часе пратэстаў у Беларусі.

З 17 па 19 верасня расіяне абіралі дэпутатаў Дзяржаўнай думы новага склікання, кіраўнікоў шэрагу расійскіх рэгіёнаў, кіраўнікоў гарадскіх і сельскіх паселішчаў, членаў заканадаўчых органаў амаль у чатырох дзясятках рэгіёнаў. Выглядае, што гэтыя парламенцкія выбары ў Расіі былі найменш свабоднымі за ўсе постсавецкія гады. Чаму так — чытайце ў нашым матэрыяле:

У Расіі стартавалі выбары ў Дзярждуму. Што пра іх трэба ведаць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера