Знайсці
24.09.2021 / 18:41РусŁacБел

Музыку гурта Favourite Mirror разам з ягонай маці арыштавалі другі раз запар. Раней мінчук заяўляў пра збіццё і катаванні

35-гадовага Аляксея Бусла разам з 68-гадовай маці Таццянай Бусел затрымалі раніцай 9 верасня падчас «хапуну» на дваровым маршы ў мінскай Кунцаўшчыне, паведамляюць праваабаронцы.

У кватэры сям’і супрацоўнікі ГУБАЗіКу правялі ператрус. 10 верасня суддзя Наталля Бугук пакарала Аляксея і Таццяну 15-сутачнымі арыштамі за ўдзел у «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве». Вядома, што Таццяну затрымалі выпадкова — яна адмовілася адыходзіла ад сына, якога на яе вачах збівалі міліцыянты, таму сама паехала за ім. Але ва ўпраўленні на яе таксама склалі пратакол. На судзе Аляксей заявіў, што «супрацоўнікі ГУБАЗіКу ўжывалі фізічную сілу і стымулявалі адказваць ўдарамі і электрашокерам». Раніцай 24 верасня маці і сын павінны былі выйсці на волю, але дома так і не з’явіліся. Пазней стала вядома, што яны «перазатрыманы» па новых пратаколах.

Іх справы 24 верасня разгледзелі ў судзе Фрунзенскага раёна. Судовыя працэсы вялі суддзі Ала Скуратовіч і Дзмітрый Лукашэвіч.

На гэты раз на Аляксея і Таццяну ў Фрунзенскім РУУСе склалі пратаколы па арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства). Іх абвінавацілі ў тым, што падчас «прафілактычнай гутаркі», яны «агрэсіўна і абуральна сябе паводзілі, гучна крычалі, размахвалі рукамі і на заўвагі супакоіцца не рэагавалі». На судзе стала вядома, што нават пратаколы міліцыянты падпісваюць змененымі прозвішчамі. У выніку, маці і сына арыштавалі на 13 і 15 сутак адпаведна.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера