Знайсці
24.09.2021 / 16:22РусŁacБел

За рэпост з канала Тутбай мінчука пакаралі 15-сутачным арыштам

Учора каля 16:00 супрацоўнікі міліцыі затрымалі 36-гадовага Паўла Смірнова і даставілі яго ў Фрунзенскі РУУС для «прафілактычнай гутаркі», паведамляюць праваабаронцы.

Згодна з паказаннямі міліцыянта, Павел раней удзельнічаў у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, таму яго адвезлі ў РУУС для «праверкі». Падчас гутаркі Смірноў аддаў міліцыянтам свой тэлефон, у якім яны знайшлі перасыланне паведамлення з тг-канала Тутбай у прыватнай перапісцы з сябрам 23 верасня. За гэта на мінчука склалі пратакол па арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць).

Справу Паўла 24 верасня разгледзела суддзя Фрунзенскага раёна Таццяна Полулех. Сваю віну мужчына прызнаў і дадаў, што не ведаў аб прызнанні тг-канала «экстрэмісцкім». Таксама сёння ў праўладных тг-каналах з’явілася пакаяльнае відэа са Смірновым.

У выніку суддзя Полулех прызнала мужчыну вінаватым і арыштавала яго на 15 сутак.

Сямейную пару асудзілі 6 раз за «экстрэмізм» у прыватнай перапісцы — за кратамі яны правядуць ужо 84 дні кожны

У Расіі актрысу, якая знялася ў парадыйным роліку ў паліцэйскай форме, арыштавалі на 10 сутак

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930