Знайсці
24.09.2021 / 15:44РусŁacБел

Нарвегія здымае каранцінныя абмежаванні на ўезд у краіну

Нарвегія з 25 верасня пачне здымаць абмежаванні на ўезд у краіну, уведзеныя ў адказ на распаўсюд каранавіруса. Гэты працэс будзе праходзіць у тры этапы.

Першы этап пачнецца 25 верасня ў 16:00 па мясцовым часе.

У ходзе першага этапу краіна поўнасцю адкрыецца для грамадзян краін Еўрапейскай эканамічнай зоны, а таксама для Вялікабрытаніі і Швейцарыі.

Акрамя таго, у гэтую групу таксама ўвойдуць жыхары маленькіх краін за межамі Еўрапейскай эканамічнай зоны, якія будуць асобна вызначаны нарвежскімі ўладамі. Неабходнасць здаваць тэст пры ўездзе захаваецца для грамадзян краін са складанай эпідэмічнай сітуацыяй, пры гэтым цалкам вакцынаваныя будуць вызваленыя ад тэстаў і каранціну.

Рашэнне аб пачатку другога этапу і адкрыцці краіны для большай колькасці дзяржаў, у прыватнасці са спісу трэціх краін, складзенага ЕС, як удакладніў Кабмін, будзе прымацца ў другой палове кастрычніка.

Пакуль невядома, калі краіна плануе пачаць трэці этап, але мяркуецца, што з яго стартам будзе адменена патрабаванне аб наяўнасці ПЛР-тэсту, улады таксама вызначаць, якія патрабаванні пры ўездзе будуць дзейнічаць да таго моманту.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера