Знайсці
24.09.2021 / 14:50РусŁacБел

У Светлагорску жанчына пяць гадзін размаўляла з кібермахлярамі і засталася без 13 тысяч рублёў

Жанчыне патэлефанавалі «супрацоўнікі банка» і прапанавалі прыняць удзел у спецаперацыі. Для гэтага трэба было ўзяць на сваё імя крэдыты ў пяці банках і перавесці грошы на спецыяльны рахунак.

Гэтымі грашыма павінен быў завалодаць «несумленны супрацоўнік банка», пасля чаго яго б выявілі, а аперацыя б скончылася.

Першая размова жанчыны з махлярамі доўжылася цэлых пяць гадзін. У выніку яе цалкам пераканалі і прадыктавалі ўсе патрэбныя дзеянні, паўтараючы, што яна не павінна ў банках згадваць сапраўдную мэту атрымання крэдыту, каб не сарваць «аперацыю».

У выніку светлагарчанка набрала пяць крэдытаў на 13 тысяч рублёў, якія пасля перавяла махлярам і чакала сігналу аб сканчэнні «спецаперацыі». Не дачакаўшыся яго, яна зразумела, што яе падманулі, і пайшла ў міліцыю.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930