Знайсці
24.09.2021 / 11:54

Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» ліквідавалі. Арганізацыя дзейнічала з 1990 года

Сёння ў Вярхоўным судзе было абвешчана рашэнне наконт Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына». Арганізацыю ліквідавалі.

Судовае пасяджэнне па грамадзянскай справе на позву Міністэрства юстыцыі супраць Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» прайшло ў чацвер, рашэнне было агучана сёння.

***

Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» было створанае ў 1990 годзе на хвалі нацыянальнага адраджэння і дзейнічае 30 гадоў для кансалідацыі беларусаў у краіне і ў свеце.

«Бацькаўшчына» ладзіла мерапрыемствы і акцыі, скіраваныя на ўмацаванне беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці, выступала ў абарону правоў і інтарэсаў беларусаў замежжа.

Менавіта дзякуючы Згуртаванню ў 2014 годзе быў прыняты закон «Аб беларусах замежжа», а З’езды беларусаў свету, што праводзіліся раз на чатыры гады, сталі сапраўднай агульнанацыянальнай платформай для абмеркавання актуальных для Беларусі і яе замежжа пытанняў і праблем.

Павялічыць

На З'ездзе беларусаў свету ў 2017 годзе прысутнічаў Уладзімір Макей

14 ліпеня на офісе Згуртавання адбыўся ператрус. У выніку дзверы былі апячатаны, рахунак заблакаваны.

Ад Міністэрства юстыцыі Згуртаванне за гэты час атрымала два папярэджанні: першае за тое, што на сайце арганізацыі адсутнічае фінансавая справаздача за 2020 год, хаця закон дазваляе гэтую інфармацыю альбо размяшчаць на сайце арганізацыі, альбо дасылаць у Мінюст. Міністэрству справаздача была прадстаўленая ў адпаведнасці з заканадаўствам 28 лютага, і за ўвесь час ніякіх заўваг гэтая акалічнасць не выклікала.

15 ліпеня было накіраваны новы дакумент з шэрагам заўваг, якія трэба было выправіць да 22 ліпеня. 

Сярод іншага, Згуртаванню ставілася ў віну розніца паміж юрыдычным адрасам і адрасам для наведвання, пазначаным на сайце. Таксама Міністэрства знайшло парушэнне ў тым, што «Бацькаўшчына» не прадставіла асабістыя даныя сяброў арганізацыі.

Такім чынам два пісьмовыя папярэджанні ад Міністэрства юстыцыі і далі магчымасць ліквідаваць арганізацыю цягам году. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31