Знайсці
24.09.2021 / 10:27РусŁacБел

Макей у чацвер правёў перамовы з калегамі сямі краін, у тым ліку з Эстоніі і Венгрыі

Падчас Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у чацвер сустрэўся з калегамі з сямі краін — Венесуэлы, В'етнама, Мазамбіка, Ямайкі, Эстоніі, Сірыі, Венгрыі, паведамляе прэс-служба МЗС.

Сустрэча з кіраўніком МЗС Венгрыі, mfa.gov.by

Днём раней Макей правёў перамовы з міністрамі Ірана, Нікарагуа, Турцыі, Сербіі і Фінляндыі.

Так, падчас размовы з міністрам замежных спраў Эстоніі Эвай-Марыяй Ліймэтс быў закрануты «шырокі спектр пытанняў, якія знаходзяцца ў сферы ўзаемнага інтарэсу».

Адбылася змястоўная сустрэча з міністрам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэрам Сіярта. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня і перспектывах паглыблення двухбаковага супрацоўніцтва, паведамляе МЗС.

Міністр замежных спраў Фінляндыі расказаў, пра што гаварыў з Макеем

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930