Знайсці
24.09.2021 / 10:08РусŁacБел

Эксперт: Беларусь атрымлівае падвойную выгаду ад высокіх цэнаў на газ у Еўропе

Такое меркаванне ў каментары Office Life выказаў вядучы аналітык Фонду нацыянальнай энергетычнай бяспекі Ігар Юшкоў.

Эксперт нагадаў, што «Газпрам» прадае Беларусі газ па $128 за тысячу кубаметраў, і нават з улікам таго, што канчатковым спажыўцам ён абыходзіцца крыху даражэй, гэта ў шмат разоў менш за тое, колькі каштуе газ на еўрапейскім спотавым рынку.

Паколькі цэны на газ у Еўропе вышэйшыя, то сыравіна для мясцовых вытворцаў угнаенняў становіцца даражэйшай. Многія з іх цяпер наогул прыпынілі вытворчасці. Таму для беларускіх прадпрыемстваў вызваляецца доля на рынку».

У выніку зніжаецца канкурэнцыя для беларускіх прадпрыемстваў, якія выпускаюць угнаенні і іншую хімічную прадукцыю. Да таго ж яны самі становяцца больш канкурэнтаздольнымі, падкрэслівае Юшкоў. У гэтым — падвойная выгада. І тое, што Беларусь мае фіксаваную цану на газ, значна лепш, чым прывязка да спотавага рынку, як раней хацелі ўлады краіны.

На спотавым рынку цэны скачуць. У мінулым годзе з-за каранавіруса назіралася іх падзенне. Пры гэтым сярэднегадавая цана ад «Газпрама» заставалася вышэйшай за $140 за тысячу кубаметраў. Беларусь усё гэтак жа купляла газ па $130. То-бок і ў мінулым, крызісным, годзе, кошт сыравіны для беларускіх прадпрыемстваў быў ніжэйшы, а цяпер гэты разрыў проста каласальны. Цэны па доўгатэрміновых кантрактах у Еўропе таксама вышэйшыя, чым для Беларусі», — нагадаў аналітык.

Юшкоў не пагадзіўся з тым, што, быць можа, санкцыі ў дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў нівеліруюць магчымыя выгады.

Варта ўлічваць, што традыцыйна спажыванне беларускіх угнаенняў адбываецца не ў Еўропе. Беларускія прадпрыемствы і еўрапейскія вытворцы ўгнаенняў канкурыравалі за знешнія рынкі (Паўднёвай Амерыкі, Азіі). Цяпер на рынках трэціх краін канкурэнцыя для беларускіх прадпрыемстваў істотна скарачаецца, бо сабекошт вытворчасці ў еўрапейцаў вышэйшы. Акрамя таго, расце цана на саму прадукцыю — калійныя і азотныя ўгнаенні».

Юшкоў мяркуе, што дарагі газ у Еўропе будзе да канца ацяпляльнага сезона.

Гэта значыць, што еўрапейцам трэба будзе падтрымліваць бягучы імпарт газу на высокім узроўні. Да сакавіка-красавіка цана захаваецца высокай, можа быць, не на ўзроўні $900, а каля адзнакі $700 за тысячу кубаметраў», — выказаў меркаванне ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера