Знайсці
24.09.2021 / 08:11РусŁacБел

Экс-кіраўніка Каталоніі Пучдэмона арыштавалі ў Італіі

Улады Італіі ўвечары ў чацвер арыштавалі былога кіраўніка Каталоніі Карласа Пучдэмона, які хаваецца ад правасуддзя Іспаніі з восені 2017 года. Яго затрымалі ў вобласці Сардзінія, куды ён прыехаў на фестываль.

ABC

«Пучдэмон быў затрыманы па прыездзе ў Сардзінію, куды прыбыў у якасці еўрадэпутата. Гэта затрыманне заснавана на распараджэнні Вярхоўнага суда Іспаніі ад 14 кастрычніка 2019 года [міжнародны ордар на арышт], якое заканадаўча было прыпынена пастановай Суда ЕС», — пазначана ў заяве адваката.

Пучдэмон прыбыў на востраў Сардзінію на фальклорнае свята каталонскай культуры «Адзіфолк».

У Альгера, дзе праходзіць фестываль, чакаліся кіраўнік парламента Каталоніі Лаура Барас і Пучдэмон, а таксама яшчэ цэлы шэраг прадстаўнікоў палітычнай эліты Каталоніі. Адкрывацца мерапрыемства павінна было ў мясцовым тэатры ўвечары 24 верасня.

Пучдэмон быў затрыманы ў аэрапорце Альгера, а цяпер былы кіраўнік Каталоніі знаходзіцца ў турме горада Сасары.

Як паведамляецца, каталонскі палітык ужо ў пятніцу паўстане перад мясцовым апеляцыйным судом. Па звычайнай практыцы, на першым пасяджэнні ў затрыманага пытаюцца, ці згодны ён на экстрадыцыю. У выпадку адмовы пачынаецца разгляд дакументаў, на падставе чаго прымаецца рашэнне аб экстрадыцыі, якое можа быць аспрэчана ў вышэйшых інстанцыях. На гэты час суд вызначае меру стрымання затрыманаму.

Палітык узначальваў урад Каталоніі ў момант правядзення там рэферэндуму аб незалежнасці 2017 года. Неўзабаве пасля гэтага ён з'ехаў у Бельгію. Судовыя ўлады Іспаніі дамагаюцца яго выдачы па абвінавачванні ў падбухторванні да паўстання і растраце.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930