Знайсці
24.09.2021 / 08:04РусŁacБел

На Эльбрусе ў 20-градусны мароз згубілася група з 19 альпіністаў, якую кінуў гід. Пяць чалавек загінулі

На Эльбрусе ў 20-градусны мароз згубілася група альпіністаў, якую кінуў гід. 

У групу ўваходзілі 19 чалавек, перад падачай сігналу бедства яны знаходзіліся на вышыні прыкладна 5000 метраў. У МНС адзначылі, што цяпер там былі цяжкія метэаўмовы: тэмпература -20 градусаў, завея і парывы ветру да 40 метраў у секунду, бачнасць складала не больш за адзін метр.

Пяць чалавек знойдзеныя загінулымі, 14 чалавек выратаваныя.

У МНС распавялі аб стане выратаваных альпіністаў.

«Вядома, што моцнае абмаражэнне амаль ва ўсіх. У некаторых маюцца пераломы канечнасцяў. «Медыцына катастроф» цяпер сустракае іх на вышыні амаль 4 тыс. метраў»— распавёў начальнік упраўлення МНС.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930