Знайсці
23.09.2021 / 22:44РусŁacБел

У Twitter з'явілася новая функцыя — цяпер можна данаціць любімым аўтарам

Сацыяльная сетка Twitter зрабіла даступнай для ўсіх карыстальнікаў функцыю, якая дазволіць узнагароджваць любімых блогераў сэрвісу грашовым сродкамі, у тым ліку біткойнамі. Аб гэтым паведамляецца ў чацвер у блогу сацсеткі.

«Наша функцыя фінансавай падтрымкі — цяпер яна называецца Tips («Узнагароджанні») — даступная для ўсіх і з дадатковымі опцыямі выплат, якія можна выбраць, уключаючы нават [аплату] крыптавалютай», — гаворыцца ў паведамленні ад продакт-менеджара Істэр Кроўфард.

Пакуль функцыя будзе працаваць на прыладах з аперацыйнай сістэмай iOS, у найбліжэйшыя тыдні ёй змогуць скарыстацца і ўладальнікі Android. Адзначаецца, што Twitter не бярэ за гэта камісію. Каб адправіць аўтарам сродкі, трэба націснуць спецыяльны значок злева ад кнопкі «Чытаць», пасля чаго сацсетка прапануе выбраць сэрвіс, праз які будзе праводзіцца аплата. Атрымліваць і адпраўляць узнагароджанні могуць тыя, хто дасягнуў 18 гадоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930