Знайсці
23.09.2021 / 21:21РусŁacБел

Вытворца амерыканскай вакцыны ад каранавіруса патлумачыў, чаму пандэмія скончыцца праз год

Генеральны дырэктар амерыканскай фармацэўтычнай кампаніі Moderna Стэфан Бансель нечакана парадаваў усё чалавецтва. Мільярдэр спрагназаваў завяршэнне пандэміі каранавіруса. Калі верыць прадпрымальніку, то да дакаранавіруснага жыцця ўсе мы вернемся праз год. Адным словам, восенню наступнага года пандэміі наступіць канец.

«Калі вы пагледзіце на пашырэнне вытворчых магутнасцяў у маштабах усёй галіны за апошнія шэсць месяцаў, то да сярэдзіны наступнага года павінна быць даступна дастатковая колькасць доз, каб усе на гэтай Зямлі маглі быць вакцынаваны», —

прыводзіць РІА «Новості» радкі з інтэрв'ю Банселя швейцарскай газеце Neue Zürcher Zeitung.

Пры гэтым Бансель звярнуў увагу на тое, што ўсе тыя, хто адмовіцца ад вакцынацыі, перахварэюць на «карону», паколькі дамінуючы цяпер у свеце штам «дэльта» даволі заразны.

«Тыя, хто не прышчэпяцца, умацуюць імунітэт натуральным чынам, — упэўнены Бансель. — У сувязі з ростам колькасці вакцынаваных у свеце мы дасягнём сітуацыі, аналагічнай сітуацыі з грыпам: можна зрабіць прышчэпку і нармальна перажыць зіму».

Пры гэтым ён папярэдзіў, што, як і ў выпадку з грыпам, тыя, хто не вакцынуецца, схільныя да значна большай рызыкі шпіталізацыі.

У выніку, згодна з прадказаннем Банселя, моладзь будзе прышчапляцца ад каранавіруса адзін раз на тры гады, а пажылыя — раз на год.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930