Знайсці
23.09.2021 / 18:32РусŁacБел

У Оршы 36-гадовая жанчына з нажом напала на 14-гадовую суперніцу: прыраўнавала 16-гадовага хлопца

Злачынства на глебе рэўнасці здзейснена ў Оршы: 36-гадовая жыхарка раённага цэнтра ўдарыла нажом школьніцу, паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама ў чацвер.

«Паводле папярэдняй версіі, сварка паміж дзвюма жыхаркамі Оршы 36 і 14 гадоў узнікла на глебе рэўнасці, якую адчувала старэйшая з жанчын. Яна закахалася ў 16-гадовага жыхара райцэнтра. Малады ж чалавек стаў праяўляць цікавасць да аднагодкі. Даведаўшыся пра гэта, падазраваная адправілася да суперніцы на размову. Гутарка хутка перарасла ў сварку. У выніку жанчына дастала з сумачкі нож і прычыніла школьніцы колата-рэзаную рану правай ягадзіцы», — гаворыцца ў паведамленні на афіцыйным сайце УУС.

«Маці пацярпелай дзяўчыны выклікала хуткую дапамогу і звярнулася ў міліцыю. Нападніца паспяшалася схавацца з месца здарэння, а таксама схавала прыладу злачынства. Яе міліцыянты знайшлі праз суткі», — распавялі ў міліцыі.

Там таксама паведамілі, што ў дачыненні да падазраванай следчымі заведзеная крымінальная справа. Жыццю і здароўю падлетка нічога не пагражае.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера