Знайсці
23.09.2021 / 17:22РусŁacБел

Мітрапаліт Веніямін раскрытыкаваў антываксераў 

На сайце Беларускай праваслаўнай царквы з'явіўся зварот мітрапаліта Веніяміна да вернікаў, у якім ён на фоне росту выпадкаў каранавірусу заклікае маліцца за хворых і дактароў, а таксама асуджае антываксераў. 

«Памылковым з'яўляецца сцверджанне, што прынцыповая адмова ад вакцынацыі як такой можа быць абумоўлена праваслаўным веравучэннем. Выбар на карысць прышчэпкі або адмовы ад яе з'яўляецца індывідуальным рашэннем кожнага чалавека, якія прымаюцца на аснове асабістых перакананняў, ведаў, жыццёвага досведу, а таксама з улікам інфармацыі аб магчымых наступствах вакцынацыі, атрыманай ад медыцынскіх работнікаў, прадстаўнікоў навуковай супольнасці», — даводзіцца ў звароце.

«Разам з тым недапушчальным і грэшным з'яўляецца распаўсюджванне лжывых вучэнняў, якія атаясамліваюць вакцынацыю з «прыняццем пячаткі антыхрыста», роўна як і сцверджанняў аб нібыта таемным чыпіраванне чалавецтва, якое праводзіцца з дапамогай вакцынацыі», — асцерагае мітрапаліт. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930