Знайсці
23.09.2021 / 16:29РусŁacБел

Міністр замежных спраў Фінляндыі расказаў, пра што гаварыў з Макеем

Міністр замежных спраў Фінляндыі Пека Хаавіста заявіў, што з кіраўніком беларускага МЗС яны абмяркоўвалі праблему правоў чалавека, за парушэнне якіх ЕС увёў санкцыі супраць беларускага кіраўніцтва. Хаавіста таксама асобна ўспомніў пра больш як 600 палітвязняў у Беларусі.

Фінскі міністр паведаміў газеце Helsingin Sanomat, што давёў беларускаму міністру, што Фінляндыя гатова ўзяць удзел ва ўрэгуляванні беларускага крызісу ў рамках платформы АБСЕ. Таксама ён нагадаў Макею, што беларуская апазіцыя неаднаразова заклікала да дыялогу, аднак улады ніяк не рэагавалі на гэтыя заявы.

Пека Хаавіста дадаў, што ў размове з Уладзімірам Макеем падымалася тэма незаконнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі ў краіны ЕС.

Нагадаем, прэс-служба беларускага МЗС заяўляла, што ў Нью-Ёрку ў рамках Генасамблеі ААН кіраўнік МЗС Беларусі абмеркаваў з Пека Хаавіста «шэраг пытанняў у сферы ўзаемнай цікавасці».

Чытайце таксама: Што значыць наскок на Беларусь у ААН. Піша Арцём Гарбацэвіч

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930