Знайсці
23.09.2021 / 11:39РусŁacБел

На выходных — дажджы і парывісты вецер

Цыклон «Роланд», які тыдзень псаваў надвор'е, губляе пазіцыі. Але гэта не значыць, што дажджы спыняцца.

Пра надвор'е на наступныя дні распавялі БелТА ў Белгідрамеце.

У пятніцу, 24 верасня, на большай частцы краіны пройдуць дажджы. Ноччу і раніцай у многіх раёнах яны будуць моцныя. Днём усяго +9..+15. У Мінску +9, дажджы.

У суботу — кароткачасовыя дажджы і заходні парывісты вецер.

Днём +9..+16, у Мінску да +12.

У нядзелю месцамі кароткачасовыя дажджы і +10..+16 цяпла, па Брэстчыне да +18.

Наступны тыдзень пачнецца з узмацнення ўплыву скандынаўскага антыцыклону. У такой сітуацыі аблокаў у небе стане менш, і верагоднасць ападкаў чакаецца невялікая. У панядзелак — сераду, 27-29 верасня, будзе пераважна без ападкаў.

Але днём усяго +7..+14, па паўднёвым захадзе да +16.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера