Знайсці
23.09.2021 / 09:52РусŁacБел

Ва Украіне адбыўся землятрус

Сіла падземных штуршкоў склала 4,3 бала па шкале Рыхтэра. Падземныя штуршкі раніцай адчуваліся ў Тэрнопальскай, Хмяльніцкай, Вінніцкай і Чарнавіцкай абласцях.

Эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся непадалёк Чарткова (Тэрнопальская вобласць), у раёне ракі Днестр. Штуршкі былі зафіксаваныя на глыбіні 10 км, практычна на мяжы Тэрнопальскай і Івана-Франкоўскай абласцей, піша РБК-Украіна.

Паведамленняў аб разбурэннях і ахвярах пакуль няма.

«Па класіфікацыі землятрус адносіцца да умераных, адчуваецца людзьмі ўнутры памяшкання. Прадметы, якія вісяць, моцна хістаюцца. Карціны зрушваюцца з месца», — гаворыцца ў паведамленні Цэнтра спецыяльнага кантролю.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера