Знайсці
23.09.2021 / 09:08РусŁacБел

Пскоўскія ўлады будуць запрашаць будаўнікоў з Беларусі

Улады Пскоўскай вобласці маюць намер прыцягваць працоўную сілу з Беларусі на будаўнічыя аб'екты. Каб спрасціць працэдуру ўезду беларусаў, на мяжы дзвюх дзяржаў мяркуецца паставіць спецыяльны часовы пост.

Пра гэта паведаміла ў сераду прэс-служба адміністрацыі Пскоўскай вобласці па выніках сустрэчы губернатара з паслом Расіі ў Беларусі Яўгенам Лук'янавым, піша ТАСС.

Губернатар Міхаіл Вядзернікаў агучыў магчымы парадак прыцягнення беларускіх рабочых, які прапануецца прапрацаваць з урадам Расіі.

«Адміністрацыя рэгіёна па заяўцы будаўнічых арганізацый гатовая ўдзельнічаць у прапрацоўцы пытання з усімі бакамі. Спецыяльна на дзяржаўнай мяжы можа быць усталяваны часовы пост па праверцы захавання эпідэміялагічных патрабаванняў Расспажыўнагляда. Падобны алгарытм дасць магчымасць спрасціць уезд беларускіх грамадзян для працы ў рэгіён», — гаворыцца ў паведамленні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930