Знайсці
23.09.2021 / 08:48РусŁacБел

Былы гулец зборнай Расіі па футболе падаў у суд на фэйсбук. Уся справа ў яго прозвішчы, з-за якога баняць карыстальнікаў

Алгарытмы сацыяльнай сеткі лічаць прозвішча Дзмітрыя Хахлова абразлівым і выдаляюць усе допісы з яго згадкай.

«Загвоздка ў тым, што маё прозвішча блакуюць. Таму ні я, ні мае сябры і знаёмыя не можам нармальна карыстацца фэйсбукам і інстаграмам. Мне шмат людзей патэлефанавалі і сказалі, што пры любым згадванні блакуецца маё прозвішча. А яны трапляюць у бан на тыдзень. Упершыню мы гэта заўважылі ў канцы гэтай вясны», — кажа Хахлоў.

Былы футбаліст падаў пазоў у суд у Маскве. Пасяджэнне прызначанае на 5 кастрычніка.

Сацсетка лічыць, што такі кантэнт са словам «хахлы» парушае правілы супольнасці і блакуе карыстальнікаў.

Цікавы факт: у 1999 годзе перад гульнёй Расіі і Украіны адна з газет выйшла з фразай «Бей, Хахлоў, ратуй Расію» на галоўнай старонцы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера