Знайсці
23.09.2021 / 08:16РусŁacБел

Макей сустрэўся з міністрам замежных спраў Фінляндыі

У першы дзень перамоў у Нью-Ёрку міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, што бярэ ўдзел у Генасамблеі ААН, сустрэўся з міністрамі замежных спраў Ірана, Нікарагуа, Турцыі, Сербіі і Фінляндыі, паведамляе прэс-служба МЗС

Падчас сустрэчы з міністрам замежных спраў Турцыі Меўлютам Чавушаглу бакі канстатавалі пазітыўную дынаміку двухбаковага супрацоўніцтва, абмеркавалі падрыхтоўку чарговага пасяджэння беларуска-турэцкай сумеснай міжурадавай эканамічнай камісіі, абмяняліся меркаваннямі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня, уключаючы тэматыку процідзеяння нелегальнай міграцыі.

Уладзімір Макей падзякаваў калегу за «прынцыповую пазіцыю і сяброўскае садзейнічанне турэцкага боку на фоне антыбеларускай рыторыкі і дзеянняў з боку шэрагу дзяржаў».

Меўлют Чавушаглу, у сваю чаргу, пацвердзіў высокую зацікаўленасць Турцыі ў развіцці ўсебаковых адносін з Беларуссю, рэалізацыі буйных эканамічных праектаў у нашай краіне. Ён таксама выказаў падзяку беларускаму боку за аказанне важкай дапамогі пры ліквідацыі лясных пажараў на паўднёвым узбярэжжы Турцыі.

Паведамляецца, што шэраг пытанняў у сферы ўзаемнай цікавасці быў абмеркаваны з міністрам замежных спраў Фінляндыі Пекай Хаавіста.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930