Знайсці
22.09.2021 / 16:06РусŁacБел

Партал Hrodna.life будуць блакаваць

Рэдакцыя 22 верасня атрымала пастанову ад пракуратуры Гродзенскай вобласці. У ёй паведамляецца аб блакаванні сайта Hrodna.life і «аб абмежаванні доступу да яго суполак, уключыўшы ідэнтыфікатар гэтага інтэрнэт-рэсурса ў спіс абмежаванага доступу».

Прычынамі блакіроўкі сайта ўлады называюць:

— відэаматэрыяламі, што суправаджаюць асобныя артыкулы і негатыўна характарызуюць паслявыбарны перыяд, а таксама дыскрэдытуюць дзейнасць дзяржаўных праваахоўных органаў.

— прыцягненне рэдактараў «Гродна Лайф Медыя» Аляксея Шоты і Ірыны Новік да адміністрацыйнай адказнасці за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

«Наш сайт не першы і не апошні рэсурс, заблакаваны ўладамі за год пасля выбараў. Гэта было не пытаннем парушэнняў ці іх адсутнасці, а толькі пытаннем часу. Мы былі гатовыя да такога павароту падзеяў. (…) Таму не развітваемся з нашымі чытачамі. Будзем працаваць далей і інфармаваць пра самыя важныя падзеі ў Гродне», — пракаментавала рэдактарка спецпраектаў Ірына Новік.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930