Знайсці
22.09.2021 / 15:41РусŁacБел

Як на Беларусі адаб'ецца скарачэнне транзіту расійскага газу? Разбіраемся з экспертам

Днямі «Газпрам» адмовіўся браніраваць дадатковыя транзітныя магутнасці праз Украіну, а таксама выкупіў толькі трэцюю частку ад прапанаванай магутнасці газаправода «Ямал-Еўропа», які праходзіць праз Беларусь. Нагадаем, што значная частка газаправода праходзіць праз Беларусь. Якім чынам гэта паўплывае на нашу эканоміку?

«Высокая цана на газ існуе толькі па спотавых кантрактах, гэта не доўгатэрміновыя кантракты, а тое, што прадаецца на біржы. Цана расце таму, што Еўрапейская эканоміка аднаўляецца пасля пандэміі, — кажа эканамічны аглядальнік Таццяна Манёнак. —

Таксама таму, што летась еўрапейцы ва ўмовах таннага газу разлічвалі, што цана будзе далей зніжацца, і не запоўнілі як след свае сховішчы — цяпер яны запоўнены прыкладна на 70%. Таксама амерыканцы адмовіліся ад паставак звадкаванага газу, ім стала выгадней прадаваць яго на азіяцкія рынкі, прагназуецца таксама халодная зіма — гэта ўсё адыграла ролю».

Але калі такія высокія кошты на газ, то чаму «Газпрам» зніжае пастаўкі праз газаправод «Ямал-Еўропа»? Расійскаму гіганту ж выгадна пастаўляць газ праз Беларусь?

«Газпраму» выгадна пастаўляць праз Беларусь, як бы там ні было. Выглядае, што гэта робіцца для таго, каб вырашыць праблемы з запускам «Паўночнага патоку — 2», — кажа Манёнак. — Бо хоць трубаправод дабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю, ён усё яшчэ не працуе праз бюракратычныя моманты, рускім хацелася б, каб Еўропа гэтыя моманты вырашыла хутчэй, і «Паўночны паток — 2» запусціўся і быў цалкам загружаны. Пастаўкі па доўгатэрміновых кантрактах як ішлі цераз Беларусь, так і ідуць.

Што мы губляем ад адмовы рэзервавання магутнасцяў «Ямал-Еўропы». Таццяна Манёнак кажа, што адносна ўсяго бюджэту краіны гэта невялікія грошы.

«Гэта не вельмі вялікія грошы адносна ўсяго бюджэту, таму што труба прададзена «Газпраму», ён плаціць толькі падаткі. Дарэчы, ні ў адной краіне Еўропы больш «Газпрам» не мае сваёй трубы, толькі на тэрыторыі Беларусі. Летась яны заплацілі каля 250 мільёнаў даляраў падаткаў, але трэба глядзець на гэта ўсё па выніках года, бо адмова ад дадатковага рэзервавання магутнасцяў пачалася не з пачатку года, а з лета», — адзначае эксперт.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930