Знайсці
22.09.2021 / 12:12РусŁacБел

Літва стварыла магчымасць прасіць прытулку ў пасольстве краіны ў Мінску

З серады Літва стварыла магчымасць прасіць прытулку ў пасольстве краіны ў Беларусі. Гэта прадугледжана ва ўказе, падпісаным у аўторак міністрам абароны Арвідасам Анушаўскасам, які замяшчае кіраўніка МЗС, паведамляе Delfi.lt.

Фота Пасольства Літвы ў Беларусі

Да гэтага часу літоўскія памежнікі заклікалі мігрантаў, якія спрабуюць нелегальна перасекчы мяжу з Беларуссю, прасіць прытулку на кантрольных памежных пастах.

«Прашэнні замежных грамадзян аб прадастаўленні прытулку могуць падавацца ў пасольстве Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь», — гаворыцца ў дакуменце, які ўступіў у сілу ў сераду.

Магчымасць прасіць прытулку ў дыпламатычных прадстаўніцтвах Літвы прадугледжана ў прынятых 10 жніўня папраўках да закона аб прававым статусе замежнікаў, аднак у рэчаіснасці гэта не прымянялася, пакуль МЗС не прыняў заканадаўчы акт па рэалізацыі гэтага палажэння.

Раней віцэ-міністр унутраных спраў Арнолдас Абрамавічус заяўляў, што мігранты, якіх разварочваюць на мяжы, ні разу не падавалі прашэнні аб прытулку на КПП, бо ў большасці з іх няма дакументаў, якія пацвярджаюць асобу, і па гэтай прычыне беларускія службы не прапускаюць іх праз свае пункты.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930