Знайсці
22.09.2021 / 11:45РусŁacБел

Ідэя Банк следам за карткамі перастае выдаваць крэдыты. Што рабіць кліентам

Ідэя Банк з 1 кастрычніка прыпыняе крэдытаванне фізічных асоб, а таксама афармленне разліковых рахункаў і выпуск картак па зарплатных праектах.

Ідзе далучэнне банка да МТБанка.

З 1 кастрычніка працаздольнасць карт Ідэя Банка будзе абмежаваная. Гэта азначае, што з гэтага дня ажыццяўляць аперацыі па картах (АРІП і адвольны плацеж) можна будзе толькі ў СДБА банка.

На сайце банка паведамляецца, інфармацыя па картах будзе даступная ў рэжыме прагляду. Калі вы напрыклад не скасавалі дамову аб выкарыстанні карты да завяршэння рэарганізацыі, то па змаўчанні будзе выпушчана спецыяльная віртуальная карта ў МТБанку.

Яна будзе выкарыстоўваецца толькі ў інтэрнэт- і мабільным банку «Мой Банк». З дапамогай такой віртуальнай карты можна будзе перавесці грошы на іншую карту праз АРІП па нумары дагавора або па рэквізітах карты.

Што да дэпазітаў, то ўсе ўмовы па дэпазітах: тэрміны, стаўкі, графікі выплат — захаваюцца.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера