Знайсці
22.09.2021 / 10:44РусŁacБел

Нямецкі бард аддасць прысуджаную яму прэмію Марыі Калеснікавай

Марыя Калеснікава стала іконай мірнага грамадзянскага супраціву беларусаў, якія пратэставалі супраць рэжыму Лукашэнкі, заявіў былы дысідэнт ГДР Вольф Бірман.

Вядомы нямецкі бард і былы ўсходнегерманскі дысідэнт Вольф Бірман мае намер перадаць беларускай апазіцыянерцы Марыі Калеснікавай прысуджаную яму прэмію імя Авідзія.

«З таго часу, як народ Беларусі нарэшце выйшаў на вуліцы супраць Лукашэнкі (…) Марыя Калеснікава стала сімвалам грамадзянскага і мірнага супраціву», — напісаў 84-гадовы Бірман, паведамляеDW.

Паводле яго слоў, 5 кастрычніка ў Франкфурце-на-Майне ён прыме ўзнагароду, каб у «самыя сціслыя тэрміны» перадаць яе Калеснікавай. «Як бы высока мы ні шанавалі музыку і змагара за свабоду, гэта наўрад ці зможа вызваліць Марыю. Калі я прысвячу ёй маю песню «Ermutigung» («Падбадзёрванне») і спяю яе, то гэта будзе ежай для душы ёй і яе аднадумцам за кратамі», — напісаў ён.

Вольф Бірман быў праваабаронцам і крытыкам рэжыму ў ГДР. У лістападзе 1976 года ўлады ва Усходнім Берліне пазбавілі яго грамадзянства.

Прэмія імя Авідзія прысуджаецца ПЭН-цэнтрам нямецкамоўных аўтараў за мяжой раз на два гады. Рашэнне аб узнагароджанні Бірмана было прынята яшчэ ў 2020 годзе, але з-за пандэміі ўручэнне прэміі было адкладзена.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930