Знайсці
22.09.2021 / 09:28РусŁacБел

У Расіі можа наступіць дэфіцыт чыпсаў

Расійскі вытворца чыпсаў Lay's разаслаў сваім контрагентам ліст, у якім папярэдзіў пра магчымыя перабоі з пастаўкамі прадукцыі.

 

Як паведамляе «Коммерсант», у лісце гаворыцца, што вытворцы бульбы чакаюць зніжэння ўраджайнасці на 15-20%, пры гэтым клубні выраслі меншага памеру, а дажджы перашкаджаюць іх прыбіраць. Перабоі з пастаўкамі чыпсаў у сувязі з гэтым магчымыя ў верасні-кастрычніку.

Прадстаўнікі рытэйлу не чакаюць сур'ёзных праблем, бо фарміруюць запасы прадукцыі. Па ацэнцы рознічных сетак, праблемы могуць закрануць 5-10% паставак.

Што тычыцца Беларусі, то раней у Расіі ўжо адзначалі сур'ёзны рост паставак бульбы з Беларусі. У той жа час, іншыя крыніцы паведамляюць, што сёлета Беларусь упершыню імпартавала бульбу падчас уборкі, больш за ўсё — з Украіны.

Мінсельгасхарч не публікуе статыстыкі па ўборцы бульбы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера